2015. Вынікі

Даўно спадабалася ідэя Адама Глобуса пісаць планы на год і вынікі года ў блогу. Напішу і я.

Што парадавала:

  1. Змяніў месца працы з SoftTeco на Fitbit
  2. Наведаў канферэнцыі ў Пецярбурзе і Маскве.
  3. Працягнуў весці і працоўны, і асабісты блог
  4. Аднавіў эксперыменты з эфектыўнасцю і часам
  5. Аднавіў удзел у MOOC, якія быў закінуў
  6. Пачаў пільна трэкаць TODO у Todoist і весці свае расходы. Распачаў выкарыстоўваць Trello для крупнаблочнага трэкінгу
  7. Пашырыў сферу ўжывання беларускай мовы ў сваім жыцці. Цяпер я карыстаюся мовай у публічных месцах: банках, крамах, запраўках. Усе асабістыя запісы, сямейная дакументацыя, todoшкі вядуцца на беларускай мове. Прыемна тое, што на працы з’явіўся новы беларускамоўны хлапец.
  8. Працягваў чытаць беларускую літаратуру
  9. Працягваў чытаць немастацкую літаратуру
  10. Працягваў займацца сваім здароўем: ўзімку – трэнажор, летам – бег/ролікі/веласіпед.
  11. Зменшыў колькасць чырвонага мяса ў сваім рацыене.
  12. Завеў звычку піць 5+ кубкаў вады штодня
  13. Пачаў трэніраваць свой розум з дапамогай happymozg, Neuronation, Memorado.
  14. Наведаў Італію (Рым/Фларэнцыя/Барселонв/Мілан), Польшча(Гданьск/Торунь/Варшава), Іспанію(Барселона/Жырона), Вільню(некалькі разоў). Асабліва прыемна тое, што гэтыя вандроўкі збольшага ладзяцца з жонкай і без дзяцей
  15. Выправіў малодшую дачку ў садок
  16. Стаў значна больш чытаць беларускамоўных кніг дзецям

Што засмуціла:

  1. Першая невялічкая, але аварыя
  2. Крызіс 30 год працягваецца. Здаецца, камунікацыя з іншымі людзьмі яго крыху выпраўляе, але да адказу на цяжкія глабальныя пытанні – вельмі далека.
  3. Дзеці працягваюць хварэць даволі часта
  4. Павядячылася колькасць часу на бытавуху звязаную з дзецьмі, час на заняткі з імі – зменшыўся

Выдатны год атрымаўся!

Advertisements
2015. Вынікі

Leave a Reply

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Change )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Change )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Change )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Change )

Connecting to %s